Reform.news

Адбываецца збор заявак ад беларускіх выдаўцоў на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы

Reform.news · 9 апреля 2025, 13:25

https://reform.news/adbyvaecca-zbor-zajavak-ad-belaruskih-vyda-co-na-dzel-u-varsha-skim-knizhnym-kirmashy/

На Варшаўскім кніжным кірмашы, які будзе працаваць 15-18 траўня, запланаваны беларускі стэнд, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута беларускай кнігі.

Беларускія выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел у кірмашы па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі: 10 красавіка 20.00 па польскім часе.

Праграма працы беларускага стэнда і спіс кніг, якія можна будзе набыць на ім, з’явяцца неўзабаве.

Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая штогод праходзіць у Палацы культуры і навукі і каля будынка на плошчы Дэфілад. Сёлета ганаровым госцем кірмашу будзе Паўднёвая Карэя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий