Выдавецтва Gutenberg Publisher выпускае гульню, створаную на альтэрнатыўнай версіі беларускай лацінкі
Reform.news · 10 ноября 2026, 21:06
https://reform.news/vydavectva-gutenberg-publisher-vypuskae-gulnju-stvoranuju-na-altjernaty-naj-versii-belaruskaj-lacinki/Gutenberg Publisher прэзентуе метафарычныя карты «Цмок», створаныя на базе беларускіх прымавак.
Сяржук Саĭ распрацаваў калоду з 84 карт па-беларуску, пабудаваную па сістэме Карагод: 8 карт-крышталёў, прывязаных да беларускіх святаў і псіхалагічных сфер жыцця (духоўнасць, пакліканне, сяброўства, сям’я, самаразвіццё, праца, здароўе, адпачынак) і 72 карты-камяні з беларускімі фразеалагізмамі пад кожным крышталём. Яна таксама ўключае 3 персанальныя карты (для цябе, твайго партнёра і сябра) і 1 пустую карту.
Сяржук з аднадумцамі распрацавалі альтэрнатыўную версію беларускай лацінкі, якую назвалі Латкай. «Гэта не спроба раскрытыкаваць традыцыйную лацінку, а пошук і тэставанне новых формаў і падыходаў», — піша выдавецтва.

Інструкцыя да калоды ўтрымлівае расклады (Хвокус, Тады-Тут-Там, Выбар, Карагод) і тлумачэнне транслітэрацыі Латкай.
Пердзамовіць можна тут, старт продажаў — 5 снежня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
