«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект

Культура

Вялікая серыя фатаграфій Марыі Алены Банэт «Мая Рака», у якой аўтарка ўвасобіла шлях жыцця і гісторыю сваёй сям’і праз вобраз Нёмана, завяршылася новым праектам «Заручыны з морам». У ім Марыя разважае пра тое, што такое свабода і якім чынам яе кшталтаваць.

Сваю новую выставу мастачка адкрыла ў пачатку чэрвеня ў Кракаве ў межах фестывалю «Культура ў эміграцыі».

Марыя ўжо два гады жыве у Гданьску, непадалёк ад паўвострава Хель. Яго яна ператварыла ў сваю алхімічную лабараторыю.

«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект
«Заручыны з морам». Фота прадастаўлена аўтаркай.

Тэхналогія вытворчасці здымкаў, якую мастачка выкарыстала ў сваім новым праекце, сапраўды нагадвае алхімічную. Гістарычная ручная тэхніка фатаграфіі называецца гум-біхраматны працэс і складаецца з вялікай колькасці этапаў.

Пачынаецца з падрыхтоўкі паперы і стварэння святлаадчувальнай эмульсіі.

Пасля гуміарабік (смалу акацыі) Марыя злучае з вуглём і попелам, атрыманая выява экспануецца на сонечным святле і праяўляецца ў моры.

«Ад ракі я вучылася ісці за сваёй душой, ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду», — апісваючы тэхнічныя працэсы, Марыя праецыруе іх на духоўны свет, падчас стварэння выявы яна здзяйсняе метафарычную вандроўку ўнутр сябе ў пошуках сваёй сапраўднай сутнасці.

«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект
«Заручыны з морам». Фота прадастаўлена аўтаркай.

Як і ў алхіміі, першы этап — nigredo — стварэнне з цемры, са смерці, з гэтай чарнаты заўсёды паўстаюць наступныя этапы — адраджэння і новага жыцця (рубедо, альбедо).

«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект
«Заручыны з морам». Фота прадастаўлена аўтаркай.

Гэтыя колеры — асноўныя ў праекце, экспазіцыя выставы развіваецца ад чорнага да белага праз чырвонае — і цыклюецца. Мастачка лічыць, што гэтыя фазы чалавек праходзіць праз усё свае жыццё, узмацняючы сувязь с сабой сапраўдным, адказваючы на выклікі знешняга свету.

«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект
«Заручыны з морам». Фота прадастаўлена аўтаркай.

З гуміарабіка, паводле легенды, утварылася яйка Фенікса.

Пігменты, з якім ён змешваюцца, гэта каменні, вугаль, попел, — «нібы ўсё згарэлае ува мне», — тлумачыць Марыя.

А пасля экпанавання на сонцы, каб выява праявілася, яна замацоўвалася ў моры. Таму мора становіцца сімвалам раскрыцця сутнасці чалавека.

Востраў Хель асацыюецца ў Марыі са старажытнай багіняй Хель, якая абдымае мёртвых сваёй цёплай рукой, а жывых — халоднай, злучае і клапоціцца пра два светы як пра адно цэлае.

«Ад мора я вучуся ператвараць боль у чыстую ваду». Марыя Алена Банэт паказала ў Кракаве свой новы праект
«Заручыны з морам». Фота прадастаўлена аўтаркай.

«Хель вучыць адраджэнню, паўставанню з попелу, — расказвае Марыя. — Падобнымі ўласцівасцямі валодае і мой творчы інструмант — мануальная фатаграфія».

Калі мастачка толькі распачала працу над праектам, то прыехала да вусця, каб зафіксаваць, як рака ўпадае ў мора. Аднак якраз пачалася бура, і не рака ўпадала ў мора, а мора неслася ў раку: «Тады я адчула, — кажа аўтарка, — што мы жывем у адказ, і гэта галоўны шанец рэалізавацца ў сваей чалавечнасці, праявіць сябе тады, калі знешнія абставіны ўрываюцца ў наш асабісты спакой».

Выставе папярэднічаў аўдыякалаж, створаны ў супрацы з гуртом Fantastic Swimmers.

У «Заручынах з морам» мастачка шукае сімвалы ў прыродзе, міфалогіі, філасофіі, рэлігіі і гісторыі. Візуальныя вобразы праекта звязаны кантэкстам балтыйскага ўзбярэжжа і горада Гданьска.

У назву закладзена спасылка на вядомую ў Польшчы падзею – Zaślubiny z morzem, калі польскі генерал Юзаф Халер у 1920 годзе кідае ў Балтыйскае мора адзін з двух плацінавых пярсцёнкаў, перададзеных яму польскімі жыхарамі Гданьска, такім чынам пазначаючы аднаўленне доступу Польшчы да Балтыйскага мора.

Гэты акт так і называўся «Заручыны з морам», адсюль і назва праекта, які аўтарка перастварае ў значна шырэйшую канцэпцыю свабоды.

Бо ў новым праекце Марыі Банэт мора само прапануе пярсцёнак — як запрашэнне да сумеснай творчасці. Гэты матыў прымае форму мастацкага ўвасаблення ў фільме, таксама прадстаўленым на выставе.

Наведаць выставу «Заручыны з морам» можна да 25 чэрвеня на Віле Дэцыюша ў Кракаве. У жніўні Марыя Алена Банэт стане рэзідэнткай вілы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: