Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава за 2023 год

Культура

Сёння, 25 кастрычніка, у Бельску Падляскім у Польшчы падчас фестывалю «Бардаўская восень» прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2023 годзе, — паведаміў Беларускі ПЭН.

Пераможцамі сталі Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай «Побач».

Прэмія дадзена «за графічнае адлюстраванне пачуццяў, што мы перажываем, і ўвасабленне паэтычнага свету ў адметных візуальных вобразах».

«Побач» — гэта фактычна графічнай кніга, дзе ілюстрацыі і мастацкае афармленне выконваюць такую ж важную ролю, як і тэкст — вершы Насты Кудасавай.

Абвясцілі пераможцу прэміі Анемпадыстава за 2023 год
Вокладка кнігі Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч «Побач»

Сёлета ў складзе Аргкамітэту прэміі Беларускі ПЭН і «Fundacja Open Culture».

Партнёрамі прэміі сталі ТАА «H&L» і кампанія «Laut-Foreigner». Партнёр цырымоніі ўзнагароджання – Фонд TUTAKA.

Нагадаем, што прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў – ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Узнагароду мінулага года атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: