Старамесцкі Дом Культуры (SDK) запрашае падаваць заяўкі на літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і пісьменніц, драматургаў і драматургінь, перакладчыкаў і перакладчыц з Беларусі і Украіны.
Мяркуецца выбраць як мінімум пяць рэзідэнтаў для пражывання ад 2 да 6 тыдняў.
Арганізатары рэзідэнцыі хочуць уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Рэзідэнтам прадастаўляецца кватэра ў цэнтры горада з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута на дзень, мастацкая, лагістычная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама ўдзел у дзейнасці ўстановы.
Вы можаце падаць заяўку, калі:
- у вас ёсць хаця б адна кніга (надрукаваныя кнігай зборнік паэзіі альбо пераклад, ці хаця б адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры);
- вы можаце дачыняцца на ангельскай ці польскай мовах;
- у гэты момант працуеце над літаратурным праектам.
Падрабязнасці, тэрмін і час побыту з кожным рэзідэнтам будзе ўзгадняцца індывідуальна.
Апошні тэрмін падачы заявак: 19 траўня 2024.
Час побыту: ліпень-снежань 2024.
Абвяшчэнне вынікаў: 31 траўня 2024.
Каб падаць заяўку, трэба запоўніць анлайн-форму.
Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый — Кракава, Гданьска і Варшавы — і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: