Абвешчаны прыём заявак на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

Культура
Фота ілюстратыўнае: bing.com

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у чатырнаццатым сезоне літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Намінаваць на прэмію могуць самі аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года.

Апошні дзень прыёму заявак – 19 сакавіка 2025 года (да 23:59 беларускага часу).

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць спецыяльную форму.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу тут. Сачыць за навінамі можна на сайце прэміі. Навіны будуць выходзіць таксама на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў, на старонцы прэміі ў Facebook і Instagram. З усімі пытаннямі, звязанымі з прэміяй, звяртайцеся на [email protected].

Прэмія Ежы Гедройця існуе з 2012 года і стала галоўнай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі. У мінулым сезоне трыўмфатарамі прэміі, якая адбылася ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці ў Гданьску, сталі Валянцін Акудовіч з кнігай «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» (I месца), Ганна Якнута за кнігу «Час пустазелля» (II месца) і Зміцер Бартосік з кнігай «Забіць упалмінзага» (III месца).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости