Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця

Главное

Арганізатары прэміі імя Ежы Гедройця апублікавалі спіс намінантаў у 2023 годзе.

У поўны спіс прэміі імя Ежы Гедройця XII сезона ўвайшлі 15 прэтэндэнтаў.

1. Сяргей Абламейка з кнігай «Чаму Беларусь не Расея» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)

2. Калектыў аўтараў з кнігай «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)

3. Людміла Андзілеўка з кнігай «Эфект плацэба» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)

4. Алег Дашкевіч з кнігай «З вышыні птушынага палёту» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)

5. Аляксандр Краўцэвіч з кнігай «Кароткая гісторыя Беларусі» (Смаленск: Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інбелкульт», 2022)

6. Аляксандр Лукашук з кнігай «Вянок свабоды» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022)

7. Маргарыта Латышкевіч з кнігай «Вершнікі на дарозе» (Мінск: Чатыры чвэрці, 2022)

8. Сяргей Лескець з кнігай «Шэпт. Вільма» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)

9. Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы» (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)

10. Сцяпан Стурэйка з кнігай «Пасажыры карабля Тэсэя» (Мінск: Янушкевіч, 2022)

11. Іна Снарская з кнігай «Зачараваны скарб» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)

12. Антось Уласенка з кнігай «Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх» (Расія: Выдавецкія рашэнні, 2022)

13. Наталка Харытанюк з кнігай «Казка пра тое, як Святога Міколу забаранялі» (Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jesioranskiego we Wroclawiu, 2022)

14. Людміла Хейдарава з кнігай «Князёўна Дарута, альбо Чалавечая кроў ліпучая» (Мінск: Р. Цымбераў, 2022)

15. Макс Шчур з кнігай «Там, дзе нас няма» (Логвінаў, 2022)

Прэмія Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу мастацкай ці дакументальнай прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Летась у конкурсе перамог Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая». ІІ месца атрымала Вольга Гапеева з кнігай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць» (Мінск, «Галіяфы», 2021). ІІІ месца было ў кнігі «Жэнька, каралева мышак» Валерыя Гапеева (Мінск, «Кнігазбор», 2021).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: