На беларускай краўдфандынгавай пляцоўцы Gronka.org з’явіўся праект з назвай «Гэй, ты братка, Новы годзе», які прадугледжвае выданне кнігі з песнямі на навагоднія і зімовыя вершы беларускіх паэтаў.
Вершы беларускіх паэтаў сабралі пад адной вокладкай, а з-пад пяра Таццяны Грыневіч яны сталі песнямі, якія будуць ствараць штогод святочны настрой у халодныя зімовыя вечары, — тлумачыцца ў апісанні да праекта.
У кнізе будуць змешчаны арыгінальныя ноты да 15 вершаў, QR-код для праслухоўвання гэтых песень і караоке. Таксама бонусам будзе плэйліст «З Новым годам» — нізка дзіцячых навагодніх вершаў і песняў, якая стваралася пачынаючы ад 2011 года.
Сабраныя 3000 еўра пойдуць на завяршэнне працы з нотамі і тэкстамі; запіс песняў, аранжыроўку, падрыхтоўку караоке; завяршэння дызайну і вёрсткі; друк 1000 асобнікаў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram