Абвешчаны доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію Анемпадыстава за 2023 год

Культура
Дизайн без названия - 2

Журы прэміі Анемпадыстава за 2023 год абвясціла доўгі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года.

У поўны спіс прэміі трапілі 37 вокладак, з якіх у доўгі спіс журы выбрала 19 намінантаў.

  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі «Анталогія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван»
  • Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
  • Анатоль Лазар – вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
  • Адам Паўлоўскі – вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
  • Кацярына Пікірэня – вокладка кнігі Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Кар’ера Мікадзіма Дызмы»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Вала Клемэнта «Круглая Square»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Сяргія Жадана «Месапатамія»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Альгерда Бахарэвіча «Ператрус у музеі»
  • Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі – вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладкі кніг Віславы Шымборскай, Адама Міцкевіча, Марыі Кунцэвічовай для серыі «Польская класіка для беларускага чытача»
  • Марыя Сыракваш – вокладка кнігі Марыі Маціёс «Салодкая Даруся»
  • Сяргей Шабохін – вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
  • Ананімны аўтар ці аўтарка – вокладка кнігі Ганны Янкуты «Час пустазелля»
  • Сяргей Шаматульскі – вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
  • Уладзімір Міхневіч – вокладка кнігі Алеся Плоткі «Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine»
  • Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова – вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»

Механізм галасавання рэйтынгавы, гэта значыць, што сябры журы ацэньвалі кожную вокладку паводле дзесяцібальнай шкалы. Сумы балаў вызначылі намінантаў у доўгі спіс.

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава.

Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Летась узнагароду атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий для dfkjsdf Отменить ответ

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. dfkjsdf

    абсалютна ўсе вокладкі шчыра кажучы, не конкурсныя.

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: