Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўніўся абрадам «Мыццё барод» і традыцыяй вырабу мугіраў

Культура
Скрын відэа ont.by/news

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 24 снежня надала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу «Абрадавая дзея «Мыццё барод» сямейна-родавага абраду «Радзіны» (Хрэсьбіны) населенных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці». Носьбiтам абрада з’яўляецца народны фальклорны ансамбль «Блізнянка» (кіраўнік Вольга Чобат) фiлiала Сiльнiцкi сельскi Дом культуры ДУК «Полацкi раённы Цэнтр культуры», якi адраджае i беражлiва захоўвае старажытную дзею.

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей папоўніўся абрадам «Мыццё барод» і традыцыяй вырабу мугіраў

Стутус гісторыка культурнай каштоўнасці нададзены традыцыі вырабу мугіраў — вышытых і намаляваных малітваў з Карана для ўбранства храмаў і дамоў. Прызначаны для пашырэння рэлігійных ведаў, у народнай свядомасці мае таксама функцыі абярэга. Першапачаткова вырабляўся туркамі-качэўнікамі, праз іх трапіў да крымскіх татар. У беларускіх татар вядомы з XVI стагоддзя як элемент насценнага аздаблення мячэці ці жылога дома. Спачатку мугір выраблялі з казінай воўны, потым з іншых тканін і матэрыялаў.

Гэтую традыцыю развіваюць у Іўе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: