Абвешчаны доўгі спіс паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

Культура

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў прадставілі доўгі спіс намінантаў на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай, паведамляе penbelarus.org.

У доўгім спісе – дзесяць кніг з пятнаццаці пададзеных на прэмію. Паводле Статута, гэта максімальна магчымы варыянт, выбраны з-за вялікай колькасці якасных зборнікаў.

«Зараз будзе складана, бо ўсе намінанты вартыя кароткага спіса. Усе кнігі розныя — па стылі, тэматыцы, паэты і паэткі вельмі адметныя, але інакш і быць не магло», — адзначае сябра журы Ульяна Верына.

Доўгі спіс:

  • «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • «Амаль» — Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Пад асобнымі коўдрамі» — Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Аранжавы» — Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Непрамо(ў)ленае» — Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Акрамя» — Павел Капанскі (без выдавецтва);
  • «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» — Уладзімір Някляеў (выдавецтва Калегіума Усходняй Еўропы);
  • «Гіброіды» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
  • «Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).

Кароткі спіс будзе абвешчаны неўзабаве, а пераможца стане вядомы 24 траўня 2025 года. Яго абвесцяць у Моладзевым хабе, дзе пройдзе паэтычны пікнік пад сінім небам – з жывой музыкай, вершамі і добрай кампаніяй.

Сёлета ў журы – пяцёра майстраў: паэты і паэткі, літаратуразнаўцы, уважлівыя чытачы і чытачкі, якія па-сапраўднаму любяць і разумеюць паэзію. Менавіта яны вызначаць галоўную інтрыгу прэміі – абяруць паэтычную кнігу года. Сярод публічных сябраў журы – асобы, чые імёны добра вядомыя ў літаратурнай прасторы: Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук, Сяргей Дубавец – пісьменнік, рэдактар, літаратуразнаўца, крытык, Ганна Шакель – паэтка і перакладчыца, рэдактарка часопіса «Taŭbin», лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год.

Прэмія Наталлі Арсенневай – штогадовая ўзнагарода за найлепшую кнігу беларускай паэзіі, заснаваная Беларускім ПЭНам і Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, каб ушанаваць памяць адной з найвыбітнейшых беларускіх паэтак ХХ стагоддзя і падтрымаць жывую і разнастайную беларускую паэзію.

Слоган прэміі – «Пад сінім небам усё іначай».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости