Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця абвяшчае доўгі спіс твораў, намінаваных у 2026 годзе на адну з найважнейшых літаратурных узнагарод у беларускай культурнай прасторы.
Сёлетні доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця адлюстроўвае разнастайнасць сучаснай беларускай літаратуры – у ім прадстаўлены творы розных жанраў і формаў. У адпаведнасці са статутам прэміі журы абрала дванаццаць кніг, выдадзеных у розных краінах і выдавецкіх асяродках. Частка з іх прадстаўлена ў зашыфраванай форме ў мэтах бяспекі: сапраўдныя імёны аўтараў і назвы твораў раскрываюцца выключна сябрам журы, што абумоўлена рэальнымі ўмовамі, у якіх ствараецца і распаўсюджваецца сёння беларуская літаратура.
У 2026 годзе ў доўгі спіс прэміі ўвайшлі наступныя кнігі:
- «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Пляц» – Зміцер Залозны (зашыфраваны ўдзел)
- «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» – Ганна Кандрацюк (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, 2025)
- «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел)
- «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык (Пфляўмбаўм, 2025)
- «Цягнік да Познаня» – Аляксей Правалоцкі (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Радзіна» – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025)
- «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025)
- «Раз два тры чатыры два» – Пётр Уманскі (RozUM Media, 2025)
- «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025)
- «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» (кнігі 1 і 2) – Макс Шчур (SayBeat, 2025)
Прэмія традыцыйна адзначае кнігі, што вызначаюцца мастацкай якасцю і інтэлектуальнай глыбінёй, а таксама акрэслівае актуальныя тэндэнцыі развіцця літаратурнага поля. Наступным этапам будзе адбор шасці твораў у кароткі спіс прэміі, а пасля з яго будуць абраны кнігі, што атрымаюць першае, другое і трэцяе месцы.
Фінальная цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
