Абвешчана дата правядзення чарговага Фестывалю абуджаных «Тutaka»

Культура

На пляцоўцы, дзе шмат гадоў збіраліся прыхільнікі «Басовішча», ва ўрочышчы Барок каля Гарадка, што ў Падляшскім ваяводстве Польшчы, 12-14 ліпеня пройдзе Фестываль абуджаных «Тутака».

Удзельнікаў чакаюць тры дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне, спектаклі для дзяцей і дарослых, піша «Радыё Рацыя».

Паводле арганізатара фестывалю Паўла Станкевіча, асноўная ідэя імпрэзы ў тым, каб кожны год на ім адбывалася самая вялікая сустрэча беларусаў у свеце. Сюды можна прыехаць з намётам і карыстацца навакольным лесам або возерам з пляжам непадалёк. Будзе арганізаваны і сямейны адпачынак (майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і), і спартовы лагер — унікальная магчымасць правесці актыўна час і пазнаёміцца з нашымі спартоўцамі.

Запланавана бізнес-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесоўцаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўропе.

Будзе арганізаваны кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў, і выстава беларускіх ініцыятыў. А яшчэ вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе.

Фестываль абуджаных «Тutaka» адбудзецца ўжо чацвёрты раз.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: