Абудзі Маці Багну: праект ŠUMA ладзіць у Варшаве гіпнатычны музычны рытуал

Культура

23 траўня ў прасторы Mala Warszawa гурт ŠUMA прэзентуе новы вініл BAHNA — глыбокае музычнае падарожжа ў сэрца балота, дзе людзі збіраюцца, каб абудзіць сваю Маці Багну. Яна — старажытны сімвал сілы, што раз у сто гадоў выходзіць да нас і дае новую моц.

BAHNA — гэта гіпнатычны techno-рытуал, дзе этнічныя спевы пераплятаюцца з глыбокімі фактурамі гуку, пранікаючы ў цела, расслабляючы і аднаўляючы сувязь з прыродай.

«Тут няма мітусні, няма экранаў — толькі жывы гук і сувязь з іншымі людзьмі. Старажытныя спевы вяртаюць нас да сутнасці сям’і, племені, годнасці, любові да зямлі, — адзначаюць музыкі. — У свеце, перанасычаным інфармацыйным шумам, час спыніцца, зрабіць глыбокую паўзу і акунуцца ў гукавы рытуал».

Праграма вечара:

ZALA TEATRALNA

  • Прэзентацыя вініла ŠUMA
  • Перформанс SPIEVY
  • Спецыяльны audiodesign: гукі балотаў Беларусі

ZALA KLUBOWA

  • Сэты ад Lizzy Bordan і Ivan Le Mutant
  • Бар, чайная прастора і маркет

ZALA EXHIBITION

Выстава аднаго вечара: Максім Осіпаў.

Абудзі Маці Багну: праект ŠUMA ладзіць у Варшаве гіпнатычны музычны рытуал

Час і месца імпрэзы: 23 траўня, 9:00–22:30, Варшава, Mala Warszawa (Otwocka 14).

Набыць квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости