Reform.news

Аб’явілі прыём заявак на конкурс «Экслібрыс»: чакаюць творы для дзяцей усіх узростаў

Reform.news · 12 марта 2025, 12:56

https://reform.news/ab-javili-pryjom-zajavak-na-konkurs-jekslibrys-chakajuc-tvory-dlja-dzjacej-usih-uzrosta/

Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс» сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў, паведамляе арганізатар конкурсу Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны, як не абмежаваная і жанравая тэматыка: прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя, так і паэтычныя.

Пераможцы конкурсу рукапісаў «Экслібрыс» атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.

Дэдлайн: 1 кастрычніка 2025 года.

Падаць заяўку: [email protected] (у тэме ліста пазначыць — «Экслібрыс 2025»).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

  1. Вероятно книга будет в цифровом виде с доступом с разнообразных устройств и включать в себя произведения других участников ))) А почему нет ??? Думаю до кастрычнiка этот вопрос найдёт ответ ))) 

Добавить комментарий