Аўстрыя перамагла ў фінале «Еўрабачання». Ізраіль на другім месцы

Главное
Трыумфатарам "Еўрабачання-2025" стаў аўстрыйскі выканаўца JJ. Скрыншот з трансляцыі.

Оперная балада Wasted Love («Змарнаванае каханне») аўстрыйскага спявака JJ перамагла на 69-м конкурсе «Еўрабачанне», набраўшы 436 балаў. Ізраільская спявачка Юваль Рафаэль з песняй New day will rise («Новы дзень узыдзе») на другім месцы.

З трыумфам JJ гэта ўжо трэцяя перамога Аўстрыі на вядомым конкурсе. Усе памятаюць нумар Канчыты Вурст у 2014 годзе, але таксама ў 1996-м Удо Юргенс з песняй Merci, Chérie прынёс першы трафей для сваёй краіны.

JJ вельмі эмацыйна прыняў перамогу. Ён расплакаўся на сцэне падчас атрымання шклянога мікрафона – прыза «Еўрабачання», шматкроць падзякаваўшы еўрапейскай публіцы за тое, што дапамаглі ажыццявіць яго мару.

Таксама гераіняй гэтага спаборніцтва варта назваць Юваль Рафаэль – ізраільская спявачка адчувала моцны прэсінг на конкурсе з-за рэакцыі прапалестынскіх гледачоў. Яны асвіствалі яе нумар, зрывалі рэпетыцыі. Але нягледзячы на моцны ціск, Юваль удалося скарыць публіку і ўзысці на другую прыступку «Еўрабачання-2025».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости