Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ва Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Пачаўся прыём заявак на ўдзел
Reform.news · 4 августа 2026, 11:05
https://reform.news/festyval-intelektualnaj-knigi-pradmova-projdze-vroczlave-vilni-praze-i-varshave-pacha-sya-pryyom-zayavak-na-dzel/Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-26 сёлета адбудзецца ва Уроцлаве, Вільні, Празе і Варшаве. Да 10 жніўня можна падаць заяўку на ўдзел.
Тэма гэтага сезона – «Чужая Бацькаўшчына».
Каманда запрашае аўтараў, даследчыкаў, перакладчыкаў, выдаўцоў, рэдактараў, мастакоў, куратараў, а таксама культурныя ініцыятывы, арганізацыі і незалежныя праекты для распрацоўкі фестывальнай праграмы.
Просяць падаваць дыскусіі, ацэнкі, лекцыі, чытанні, паказы, майстар-класы, перформансы, міждысцыплінарныя праекты і іншыя фарматы.
Даты і месцы правядзення фестывалю:
- Уроцлаў – 2-4 кастрычніка
- Вільня – 16-18 кастрычніка
- Прага – 30 кастрычніка — 1 лістапада
- Варшава – 13-15 лістапада
Імпрэза задэклараваная як супольнасць людзей, аб’яднаных цікавасцю да беларускай культуры, кнігі і свабоднага абмену ідэямі. Першая Pradmova прайшла ў 2018-м у Мінску.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
