Reform.news

Выдавецтва «Мяне няма» запрасіла Колю Суліму на стрым. Аўтар абяцаў распавесці, як за тыдзень «загубіў» красоўкі ў Мінску

Reform.news · 14 октября 2025, 00:29

https://reform.news/vydavectva-mjane-njama-zaprasila-kolju-sulima-na-strym-a-tar-abjaca-raspavesci-jak-za-tydzen-zagubi-kraso-ki-minsku/

Паэт і пісьменнік Коля Суліма, які нядаўна ўскалыхнуў сваім пастом пра Мінск беларускую супольнасць, стане госцем стрыму на YouTube-канале выдавецтва «Мяне няма». Сустрэча адбудзецца 14 кастрычніка а 19.00.

Роўна год таму выдавецтва на чале з Паўлам Анціпавым выдала нон-фікш беларускага аўтара «Велосипедная улица, 51», у якім Коля Суліма распавядае, як праз Кіеў і Варшаву прыехаў жыць у Берлін.

Акурат тэмы эміграцыі, побытавае і пачуццёвае, як пражываць любоў і нелюбоў да горада праз тэкст — стануць асноўнымі падчас сустрэчы.

Стрым будзе весці журналістка і аўтарка падкасту «Адкуль бяруцца кнігі» Аляксандра Дорская.

Ад сябе Коля Суліма дадаў, што абавязкова распавядзе, як умудрыўся ў Мінску «загубіць» новую пару красовак.

Коля Суліма — паэт, калумніст, празаік з Мінску. У 2000-х быў суарганізатарам мінскага фестывалю сучаснай паэзіі «Порядок слов». На працягу 2010-х — аўтар-калумніст для медыя «Ку-ку», часопісаў Metropol і Knife. «Велосипедная улица, 51» сталася яго першай кнігай прозы.

Далучыцца да гутаркі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

  1. Ангельскія навукоўцы высветлілі, што калі два тыдні не здымаць красоўкі з потных нямытых ног, то самым лепшым красоўкам наступіць кірдык.

Добавить комментарий