Адбываецца збор заявак ад беларускіх выдаўцоў на ўдзел у Варшаўскім кніжным кірмашы
Reform.news · 9 апреля 2025, 13:25
https://reform.news/adbyvaecca-zbor-zajavak-ad-belaruskih-vyda-co-na-dzel-u-varsha-skim-knizhnym-kirmashy/На Варшаўскім кніжным кірмашы, які будзе працаваць 15-18 траўня, запланаваны беларускі стэнд, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута беларускай кнігі.
Беларускія выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел у кірмашы па спасылцы.
Дэдлайн падачы заяўкі: 10 красавіка 20.00 па польскім часе.
Праграма працы беларускага стэнда і спіс кніг, якія можна будзе набыць на ім, з’явяцца неўзабаве.
Варшаўскі кніжны кірмаш — галоўная кніжная падзея Польшчы, якая штогод праходзіць у Палацы культуры і навукі і каля будынка на плошчы Дэфілад. Сёлета ганаровым госцем кірмашу будзе Паўднёвая Карэя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
