Беларускі гурт «Пятля Прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»
Reform.news · 30 октября 2024, 21:09
https://reform.news/belaruski-gurt-pjatlja-pryhilnasci-padzjali-sja-pesnjaj-i-klipam-pra-shtosci-dobrae/У падтрымку новага беларускамоўнага альбома «Суперпазіцыя» і канцэртнага тура па Еўропе постпанкаўскі гурт «Пятля прыхільнасці» прадставіў публіцы новы кліп. Атмасфернае, светлае па настроі, нягледзячы на чорна-белую стылістыку, відэа ў рэжысуры Дар’і Каляды візуалізуе «Штосьці добрае» — кампазіцыю з новай плыткі калектыву.
У кліпе здымалicя: «Пятля Прыхільнасці», Liza Nieumiarzhyckaja, Ягор і Цімафей Ісмаілавы.
Нагадаем, што новы цалкам беларускамоўны альбом музыкантаў выклікаў дзіўную рэакцыю ў часткі расійскіх слухачоў калектыву. На гэту хвалю хэйту саліст гурта Ілья Чарапко-Самахвалаў адказаў, што не абавязаны апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за мову, якую ён выкарыстоўвае, з’яўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
Канцэртны тур рок-калектыву закране 16 гарадоў у 10 краінах.
Набыць квіткі на выступленні можна тут.
Слухаць новы альбом тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
