Reform.news

Дзіцячы фестываль мастацтваў «Залатыя ключы» адбудзецца ў Таронта

Reform.news · 29 мая 2024, 23:21

https://reform.news/dzicjachy-festyval-mastactva-zalatyja-kljuchy-adbudzecca-taronta/

У суботу, 1 чэрвеня, фольк-гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» і Згуртаваньне Беларусаў Канады і Oleshka ладзяць у Таронта дзіцячы фэст мастацтваў «Залатыя ключы».

Запрашаюць дзетак і юнакоў выступіць з любымі крэатыўнымі праектамі: спевы, танцы, музыка, мастацтва, кібермастацтва, тэатр, цырк, прыгожае пісьменства і іншае.

Кантакты і рэгістрацыя выступоўцаў: [email protected]

Квіткі — 10 даляраў, а дзеткам уваход вольны!

Дата: 1 чэрвеня

Час: з 17.30 (час мясцовы)

Месца: 524 St. Clarens Ave, Тoronto

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама