Reform.news

Пераклад кнігі Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ трапіў у шортліст міжнароднай літаратурнай прэміі

Reform.news · 17 августа 2023, 11:23

https://reform.news/peraklad-knigi-evy-vezhnavec-pa-shto-idzesh-vo-cha-trapi-u-shortlist-mizhnarodnaj-litaraturnaj-prjemii/

Пісьменніца Ева Вежнавец і перакладчыца на нямецкую мову яе твора «‎Па што ідзеш, воўча?» Ціна Вюншман трапілі ў шортліст Міжнароднай літаратурнай прэміі 2023 года за сучасную замежную прозу, упершыню перакладзеную на нямецкую мову (Internationaler Literaturpreis—Prize for Contemporary Literatures in Translation), — піша Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва.

Прэмія прысуджаецца штогод «‎Домам культуры свету» і фондам «Elementarteilchen» з 2009 года. Аўтары-пераможцы атрымліваюць 20 000 еўра, а перакладчыкі — 15 000 еўра.

Журы выбрала восем лепшых твораў са 151 заяўленага.

Аповесць Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ для нямецкамоўнай чытацкай аўдыторыі выдала аўстрыйскае выдавецтва Zsolnay Verlag.

Пераможца прэміі будзе абвешчаны 9 верасня ў Гамбургу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама