У сеціва выклалі альбом лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука пад назвай «Варажбіт»
Reform.news · 27 апреля 2023, 20:42
https://reform.news/vyjsha-albom-lidara-gurta-troica-ivana-kirchuka-pad-nazvaj-varazhbit/«Варажбіт» складаецца з 55 трэкаў. Сюды ўвайшлі аўтарскія творы Кірчука, апрацаваныя народныя спевы, вершы, гульні і замовы.
«Двухгадзінны рытуал, сеанс сувязі з продкамі, беларуская нацыянальная медытацыя для дасведчаных і неафітаў, — піша Аляксандр Чарнуха на сваім тэлеграм-канале. — У кожнага з гэтых 55 трэкаў свая магутная энэргетыка, гэта дзясяткі маленькіх, але глыбокіх пазлаў, якія ў выніку збіраюцца ў адзін манументальны рытуал».
Да гэтага ў збіральніка беларускага фальклору Івана Кірчука выйшла двайная кружэлка «Варажбіт».
Паслухаць альбом можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
