У інстаграме з’явіўся новы праект пра літаратуру «Экслібрыс. Кніжныя парады»
Reform.news · 15 февраля 2023, 15:46
https://reform.news/u-instagrame-z-javi-sja-novy-praekt-pra-litaraturu-jekslibrys-knizhnyja-parady/Пра з’яўленне ў інстаграме новага праекта пра літаратуру «Экслібрыс. Кніжныя парады» паведамляе BY_culture.
Вядомых людзей просяць параіць кнігі для прачытання, цяпер выкладзены топ-5 паэтычных кніг ад паэткі Юлі Цімафеевай: пра боль, эміграцыю і каханне. І 6 кніг ад філосафкі Вольгі Шпарагі: пра рэвалюцыю, практыкі клопату і досвед жанчын.
Да кожнай кнігі прыкладаецца апісанне ад аўтарак спісу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
