Слава битвы под Оршей уже никогда не погаснет. Об этом говорится в совместном заявлении представителей Объединенного переходного кабинета Вадима Кабанчука и Ольги Зазулинской. Сегодня отмечается 511-я годощина сражения под Оршей, в котором войска ВКЛ под комадованием Константина Острожского нанесли поражение московским силам.
Представители ОПК отметили, что памятная дата уже третий год отмечается вместе с украинцами, а сегодня беларусы вносят свой вклад в защиту Украины в рядах ВСУ.
«Дзень вайсковай славы – гэта важная падзея ў беларускай вайсковай гісторыі. Сімвалічна, што гэтае свята ўжо трэці год запар адзначаецца намі разам з украінцамі, якія, як вядома, складалі частку старадаўняга беларуска-польска-ўкраінска-літоўскага войска, што сустрэла акупантаў на Крапіўніцкім полі пад Оршай.
Больш за 500 гадоў таму супольнымі намаганнямі народаў нашага рэгіёну – народаў Вялікага Княства Літоўскага – атрымалася здабыць не толькі славутую перамогу, але і на некалькі дзесяцігоддзяў змяніць баланс сіл.
Нашыя продкі паказалі, што ворага можна біць не колькасцю, а сучаснымі сродкамі ўзбраення і тактыкай. Гэтая бітва мела вялікі рэзананс у Еўропе і заняла пачэснае месца ў беларускай вайсковай гісторыі. У будучай вольнай Беларусі яна абавязкова будзе вывучацца ў вайсковых навучальных установах, а беларускія вайскоўцы з гонарам будуць мець брыгаду імя Канстанціна Астрожскага, як сёння мае ўкраінская армія.
Нам яшчэ разам належыць вызваліць сваю Бацькаўшчыну. І, я перакананы, у гэтую справу свой унёсак зноў зробяць народы ўсяго рэгіёну, як гэта было больш за 500 гадоў таму. Слава бітвы пад Оршай ужо ніколі не згасне», — заявил представитель ОПК по обороне и национальной безопасности Вадим Кабанчук.
«Сёння мы маем нагоду не толькі ўспомніць мінулае, але і падзякаваць тым беларусам, якія ўжо цяпер змагаюцца за свабоду ў шэрагах Узброеных Сіл Украіны. Сярод іх ёсць тыя, хто вярнуўся дадому, і тыя, хто яшчэ вернецца.
Мы не маем права пакідаць гэтых смелых людзей сам-насам са сваімі праблемамі, як і іх блізкіх. Мы памятаем і пра нашых загінулых герояў і іх сем’і.
Гэта беларусы, якія прынялі шчырае і годнае рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыню краіны і народа. Наша задача – зрабіць усё, каб, вяртаючыся ў мірнае жыццё, яны атрымлівалі падтрымку і дапамогу. Мы бясконца ўдзячныя тым, хто ўжо сёння абараняе гонар і незалежнасць Беларусі», — в свою очередь добавила представительница по социальной политике Ольга Зазулинская.