31 сакавіка Грамадзянская ініцыятыва ды беларуская прастора запрашаюць на Суседскі фэст пісанак. Арганізатары прапануюць такім чынам далучыцца да святкавання вясны ды Вялікадня.
Мэта фэсту – стварыць творчае асяроддзе, дзе дарослыя ды дзеці, прадстаўнікі розных культур змогуць пазнаёміцца, падтрымаць адно аднога і проста добра правесці час.
Удзельнікаў Суседскага фэсту чакаюць літоўскія, украінскія, беларускія музыка ды спевы, танцы ды карагоды. Дзеці створаць папяровых птушанят – сімвалаў абуджэння прыроды, пашукаюць велікодныя скарбы. Для цікаўных наведнікаў будуць прапанаваны расповеды пра старажытныя і хрысціянскія абрады ды сімвалы на розных мовах. І канешне ж, наведнікі распішуць яйкі ў цудоўнай мінімалістычнай беларускай традыцыі, дададуць колераў у жыццесцвярджальнай украінскай ці створаць маргучай у таямнічай традыцыі Літвы.
Падчас мерапрыемства з дзецьмі будуць займацца т’ютары, таму бацькі змогуць заняцца абранымі справамі. Напрыклад, паслухаць лекцыі, не спяшаючыся стварыць пісанку ці наўпрост папіць гарбаты ды пачытаць кнігу з бібліятэкі музея.
Дата: 31 сакавіка
Час: пачатак а 13.00
Месца: Музей Івана Луцкевіча [Vilniaus, 20]
Рэгістрацыя на майстар-класы па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram