Беларускае тэатральнае кам’юніці запрашае на сустрэчу з Маргарытай Пецці, прадстаўніцай Міжнароднай сеткі сучаснага перфарматыўнага мастацтва (IETM), глабальнай культурнай арганізацыі.
У планах камунікацыі — магчымасці і бенефіты ўдзелу ў сетцы для беларускіх дзеячаў тэатра.
Таксама збіраюцца абмеркаваць спецыфіку працы IETM як членскай арганізацыі і функцыі арганізацыі і яе ролю ў сегменце перфарматыўных мастацтваў на міжнародным узроўні.
Нагадаем, што 7—9 верасня ў Варшаве адбудзецца ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Беларускага інстытута тэатра. Беларускае тэатральнае кам’юніці праводзіць шэраг сустрэч у рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі.
Сустракаюцца па спасылцы ў ZOOM
30 жніўня 14.00 СЕТ / 15.00 Мінск
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: