2 снежня a 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выставы фотапраекта «Minsk antizoo. Red mark», прысвечанага падзеям 2020 года.
Гэты праект быў створаны ў 2021 годзе крэатыўнай групай беларусак як творчая рэфлексія на падзеі, якія адбываюцца ў краіне пасля 9 жніўня 2020 года, а таксама як знак жаночай салідарнасці ў адносінах да ўсіх жанчын актывістак і палітвязняў.
«Гэты праект — летапіс нашай гісторыі, загорнуты ў мастацкую алегорыю параўнання людзей, якія знаходзяцца за кратамі, і жывёл, якiя знаходзяцца ў заапарку, — паведамляюць арганізатары. — Сэнсаў у праекце закладзена вельмі шмат, але кожны ўбачыць у ім свой боль і сваю гісторыю. Нам вельмі важна, што магчымасць прэзентаваць праект з’явілася менавіта цяпер, калі так важна, каб беларуская павестка не пераставала быць актуальнай, абмяркоўваемай, надзённай, бо мы добра ведаем і разумеем, што нічога не скончылася, а рэпрэсіі і гвалт над беларусамі ўнутры краіны працягваюцца дагэтуль».
Выстава працягнецца да 10 снежня. У яе рамках у гледачоў будзе магчымасць прыняць удзел у своеасаблiвай фотаакцыі пратэсту супраць гвалту, рэпрэсій і генацыду ў Беларусі.
Уваход бясплатны, але арганізатары будуць удзячныя за данаты.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: