Reform.news

Выйшаў першы трэк новага беларускага музычнага праекта «Мёртвый Брат»

Reform.news · 28 ноября 2022, 12:57

https://reform.news/339562-vyjsha-pershy-trjek-novaga-belaruskaga-muzychnaga-praekta-mjortvyj-brat/

На беларускай музычнай сцэне з’явіўся новы праект – «Мёртвый Брат» Антона Прахожага, вядомага па гуртах «Рэтро Электро» і «Водосточные Лилии».

Штуршком да стварэння праекта сталі рэвалюцыя, а пасля вайна ва Украіне, куды Антон пераехаў пасля падзей 2020-га.

Першыя радкі першай песні праекта «Вочы бачылі» Антон напісаў у кіеўскім бомбасховішчы пад гукі сірэн у апошнія тыдні лютага, – расказаў Антон Радыё Ўнэт.

Песню аўтар запісаў на беларускай мове, і гэты першы твор з цыкла трэкаў пра тое, што ён адчуў і убачыў за некалькіх апошніх гадоў: «Гэтая песня пра тое, што нельга маўчаць пра вайну. Пра тое, што трэба бачыць. Чуць. Крычаць. Крычу».

Реклама