Беларускія выдавецтвы на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве – фотафакт
Reform.news · 25 ноября 2022, 11:49
https://reform.news/339216-belaruskija-vydavectvy-na-kirmashy-gistarychnaj-knigi-varshave-fotafakt/Учора, 24 лістапада, у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве адкрыўся 30-ты Кірмаш гістарычнай кнігі. На ім прысутнічае беларускі стэнд з гістарычнай, мастацкай, дзіцячай, навуковай літаратурай, ёсць часопісы і календары на беларускай мове і гістарычныя мініяцюры.



З пятніцы па нядзелю запланаваны сустрэчы з гісторыкамі, перакладчыкамі, пісьменнікамі, пройдуць разнастайныя імпрэзы і прэзентацыі кніг.
