Reform.news

Беларуская рэжысёрка Паліна Дабравольская прэзентуе альбом «Sarmatyja» ў Кракаве

Reform.news · 21 ноября 2022, 13:33

https://reform.news/338594-belaruskaja-rjezhysjorka-palina-dabravolskaja-prjezentue-albom-sarmatyja-krakave/

Паліна Дабравольская, яна ж CHORNABROVA, 22 лістапада прэзентуе ў Кракаве студыйны альбом «Sarmatyja» паводле свайго аднайменнага музычнага монаспектакля.

«Sarmatyja» – гэта пра міграцыію, сексуальнасць, Эрас і Танатас, аўтарка змешвае народныя мелодыі і электронную музыку з тэкстамі, якія нясуць глыбокі сэнс.

Уваход — данат ад 15 злотых. Частку сабраных грошай пералічаць ініцыятывам dissidentby.com, politzek.me і «Павярніся жывым».

Прэзентацыя адбудзецца ў SEKTA SELEKTA, Nowa 3/3, Кракаў у 20.00 (час мясцовы)

Наступныя прэзентацыі Паліны Дабравольскай адбудуцца: 25.11 у Познані, 26.11 у Гданьску (і анлайн), 28.11 у Беластоку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама