Reform.news

Ва Украіне просяць прэзідэнта абмяняць помнік Кацярыне ІІ у Адэсе на выкрадзенага з Херсона енота

Reform.news · 18 ноября 2022, 12:47

https://reform.news/338206-va-ukraine-prosjac-prjezidjenta-abmjanjac-pomnik-kacjaryne-ii-u-adjese-na-vykradzenaga-z-hersona-enota/

На сайце электронных петыцый зарэгістравалі зварот да прэзідэнта, у якім просяць абмяняць помнік Кацярыне II у Адэсе на выкрадзенага з заапарка Херсона янота — паведамляе Suspilne media.

На дадзены момант петыцыя набрала 4693 галасоў з 25 000 неабходных.

Аб выкраданні янота паведаміў заснавальнік руху UAnimals Аляксандр Тадарчук. Таксама ён адзначыў, што ў Крым расіяне вывезлі большую частку калекцыі заапарка: ад ламы і ваўка да асла і вавёрак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама