Ліквідуюць дабрачынны фонд «Вяртанне»

25 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі фонда «Вяртанне», паведамляе тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры.

На працягу 15 дзён ёсць магчымасць падаць скаргу на гэту пастанову суда.

Фонд «Вяртанне» спрыяў развіццю беларускай культуры, навукі і адукацыі, напрыклад, быў спонсарам музычных конкурсаў «Заспявай.by», «Песні.by», а таксама дапамагаў у арганізацыі шэрагу недзяржаўных літаратурных прэмій («Дэбют», прэміі Ежы Гедройця, Карласа Шэрмана, Цёткі) і выданні кніг.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.