Ліквідуюць дабрачынны фонд «Вяртанне»
Reform.news · 26 октября 2022, 11:56
https://reform.news/335291-likvidujuc-dabrachynny-fond-vjartanne/25 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі фонда «Вяртанне», паведамляе тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры.
На працягу 15 дзён ёсць магчымасць падаць скаргу на гэту пастанову суда.
Фонд «Вяртанне» спрыяў развіццю беларускай культуры, навукі і адукацыі, напрыклад, быў спонсарам музычных конкурсаў «Заспявай.by», «Песні.by», а таксама дапамагаў у арганізацыі шэрагу недзяржаўных літаратурных прэмій («Дэбют», прэміі Ежы Гедройця, Карласа Шэрмана, Цёткі) і выданні кніг.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
