Затрымалі акцёра і ўладальніка фотастудыі Дзяніса Нікіціка

Культура
Дзяніс Нікіцік. Фота: сацсеткі.

Дзяніс Нікіцік — уладальнік фотастудыі «Феламена» на вуліцы Казінца.

Ён здымаўся ў масоўцы розных серыялаў, а таксама ў фільме «Мы браты / Код Каіна» – беларуска-амерыканскім праекце, які фінансаваўся беларускім урадам.

На рахунку Дзяніса больш за 30 роляў, у прыватнасці – у рускіх серыялах, такіх як «Каменская», «Мухтар. Новы след», «Птушка шчасця», «У ліпені 41-га» і дзясятку іншых.

Два дні таму, піша «Наша Ніва», у праўладнай групе, якая супрацоўнічае з сілавымі структурамі Беларусі, з’явіўся допіс пра тое, што Дзяніс быццам бы жыве ў Польшчы, а ў Беларусі па вяртанні на яго будзе заведзеная крымінальная справа. Высветлілася, што насамрэч мужчына быў у Беларусі, яго затрымалі.

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і пакіданні каментарыяў у інтэрнэце.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: