Беларус, які цяпер жыве ў Грузіі, Яўген Бандарчык знайшоў у Грузінскім літаратурным музеі здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у кабінеце тагачаснага кіраўніка кампартыі БССР Гікалы. Фота, верагодна 1935 года.
У беларускіх музеях і архівах такой фатаграфіі не знойдзена.
Злева направа, унізе сядзяць: Колас, Купала. Пасля грузінскія пісьменнікі (Беніта Буачыдзэ, Іла Масашвілі, Аляксандр Кутатэлі). За сталом старшыня ЦК КПБ Мікалай Гікала.
Уверсе (злева направа): невядомы, невядомы, Міхась Зарэцкі, невядомы, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Андрэй Александровіч, Майсей Кульбак (?), Ізі Харык, невядомы, Айзік Кучар (?), невядомы, Міхась Клімковіч, далей пяць асобаў невядомых.
Яўген Бандарчык вядомы тым, што адшукаў згублены ў свой час рукапіс Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы», выкупіў яго і аддаў на захаванне ў Музей гісторыі беларускай літаратуры.
Першая публікацыя гэтага здымка зроблена ў музейным праекце Куфар старажытнасцяў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: