На дадатковыя ўрокі па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі, рускай мове і літаратуры запрашае Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне. Яскравая цікавостка праграмы, якая разлічана на дзяцей з розных школ з любой краіны свету, — урокі Дабрыні з Маляванычам — акцёрам Аляксандрам Ждановічам.
Заняткі ў дадатковым курсе разлічаны на дзяцей ад дзевяці гадоў з розным узроўнем падрыхтоўкі. Есць магчымасць далучыцца цалкам на ўвесь курс альбо на асобныя прадметы.
Урокі ў школе ладзяць настаўнікі, якія былі рэпрэсаваныя ва ўстановах Беларусі, падкрэсліваецца ў запрашэнні.
Заняткі пачнуцца з кастрычніка і будуць ладзіцца па суботах.
Першая беларуская анлайн-школа ва Украіне была заснавана ў 2020 годзе беларускай акцёркай і спявачкай, аўтаркай, лідарам гурта Naka Настассяй Шпакоўскай. Школа спалучае ўкраінскі вектар прадметаў і беларускія прадметы школьнай праграмы. За два гады існавання незалежная адукацыйная інстытуцыя ўжо выдала трынаццаць атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.
Падрабязней пра школу — тут. Запісацца на дадатковыя ўрокі можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: