Вольныя Купалаўцы рыхтуюць прэм’еру ў Тэатры Польскім у Варшаве

Культура
Фота з рэпетыцыі: Karolina Jóźwiak, facebook.com/teatr.polski.warszawa.

«Для пастаноўкі мы выбралі рок-зорку, прарока і хулігана польскага рамантызму, нашага земляка – Адама Міцкевіча. Рэжысёр праекта – маэстра Мікалай Пінігін, — анансуе новы спектакль беларуская незалежная тэатральная група.

На сёння ўжо вядомыя даты прэм’еры — гэта 8 і 9 кастрычніка. У аснове пастаноўкі пад назвай «Рамантыка» — «Балады і рамансы» маладога Міцкевіча, натхнёныя беларускім фальклорам.

«Творчасць Міцкевіча — «паэта двух народаў» — у купалаўскім асэнсаванні — гучыць з новай сілай і набывае сэнсы, пра якія мы не задумваемся, замкнёныя ў павярхоўных, школьных інтэрпрэтацыях балад, рамансаў і казак нашага народнага барда», — адзначаюць новае прачытанне збора твораў Купалаўцамі ў Тэатры Польскім.

Вольныя Купалаўцы рыхтуюць прэм'еру ў Тэатры Польскім у Варшаве
Фота з рэпетыцыі: Karolina Jóźwiak, facebook.com/teatr.polski.warszawa.

У новым праекце задзейнічана амаль уся трупа: Алег Гарбуз, Кацярына Алейнікава, Мікалай Стонька, Алена Сідарава, Святлана Зелянкоўская, Іван Кушнярук, Марта Голубева, Сяргей Чуб, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Віктар Манаеў, Аляксандр Зелянко, Ігар Сігоў, Зоя Белахвосцік, Юлія Шпілеўская, Яўгенія Кульбачная, Андрэй Сенажэнскі, Юры Хілавец.

Спектакль будуць весці Вікторыя Андрэйчыкава, Алеся Бельская.

Падрабязнасці «Рамантыкі» мусяць з’явіцца неўзабаве.

Тэатр Польскі імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве — адна з найстарэйшых тэатральных інстытуцыяў Польшчы. Першы спектакль на яго сцэне адбыўся ў 1913 годзе. Сёння пры стварэнні рэпертуару тэатр пад кіраўніцтвам дырэктара Анджэя Северына арыентуецца перш за ўсё на амбіцыйную класіку ў распрацоўцы лепшых рэжысёраў свету.

Набыць білеты на спектакль можна тут.

Вольныя Купалаўцы рыхтуюць прэм'еру ў Тэатры Польскім у Варшаве
Мікалай Пінігін. Фота з рэпетыцыі: Karolina Jóźwiak, facebook.com/teatr.polski.warszawa.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: