Пра гэта Reform.by паведамілі сябры сузнавальніка дызайн-студыі HutkaSmachnaa.
Учора вестка пра затрыманне вядомага мастака і дызайнера Андрэя Бусела разышлася па байнэце.
Са словаў сяброў, суд Фрунзенскага раёна прысудзіў яму 13 содняў.
«Судзілі [яго] ў Фрунзенскім РАУСе. Нам перадала гэта дзяўчына, што бачыла яго там. 97%, што [зараз Андрэй знаходзіцца] на Акрэсціна», — падзяліліся яны інфармацыяй.
Затрымалі Андрэя позна ўвечары 8 верасня — яшчэ а 20.00 гадзіне ён выходзіў на сувязь.
«Мяркуем, што забралі яго позна. Бачна, што вобшуку не было, штосьці больш падобнае да беглага агляду. Ёсць спадзяванні, што забіраў яго не ГУБАЗіК», — выказалі здагадку сябры, якія наведалі кватэру мастака пасля затрымання.
Са слоў дзяўчыны, якая бачыла творцу ў РАУСе, вынікае, што забралі яго за справы HutkaSmachnaa.
Андрэй Бусел — мастак і дызайнер, вядомы праектамі студыі HutkaSmachnaa. Займаецца стрыт-артам; яго вядомая праца ў Мінску — «цягнік, які парыць» — выява цягніка паміж карпусамі завода «Гарызонт» на вуліцы Куйбышава.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: