Новая работа студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» распавядае пра трагедыю ў гета мястэчка Лахва на Палессі.
Раніцай 3 верасня 1942 года карнікі пачалі акцыю па ліквідацыю гета. Аднак у гета дзейнічалі падпольныя групы супраціву. Дзякуючы ўзброенаму паўстанню 150 яўрэяў змаглі выжыць. Загінула – больш за дзве тысячы.
Дакументальны фільм «Лахва: цена свободы» зроблены з фрагментамі гістарычнай рэканструкцыі. Ён заснаваны на дакументах, на ўспамінах удзельнікаў падзей, якім пашчасціла выжыць, расповедах сведкаў. Сёння ў Лахве жывуць шэсць чалавек, якія памятаюць той страшны дзень.
У здымках удзельнічалі мясцовыя жыхары вёскі Лахва, а таксама вучні гімназіі і школы №2 горада Лунінец. Студыя запрасіла пінскіх памежнікаў, якія выканалі ролі салдат нямецкай арміі і паліцаяў.
Прэм’ера фільма адбылася ў Мінску 2 верасня — у кінатэатры «Silver Screen» у «Дана Мол», другі плануецца сёння, 3 верасня, у Лунінцы, у 12.00 у гарадскім Доме культуры (пл. Леніна, 12), уваход вольны.
Аўтар сцэнарыя фільма – Барыс Герстэн, рэжысёр-пастаноўшчык — Уладзімір Луцкі, прадзюсар Уладзімір Бокун.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: