«Забараніць можна, адмяніць — не атрымаецца»: «Шокинг Культ» с Максімам Жбанковым распачаў новы сезон

Культура
Скрын з новага выпуску праект "Шокінг культ".

Першы выпуск трэцяга сезону відэаблога культуролага і аўтара Максіма Жбанкова «Шокинг культ» прысвечаны вайне культур. А дакладней — вайне з культурай.

Сённяшняя тэма — так анасуе новы выпуск вядоўца — «Забіць Дастаеўскага», або што рабіць з рускай культурай?»

«У баявым палітычным супрацьстаянні культурка трапляе ў закладнікі палявых камандзіраў».

Тое, за што мы ўсе любім Максіма Жбанкова — гэта драйв, афарыстычнасць і інтэлектуальны клас. Усе гэта па-ранейшаму застанецца ў праекце, толькі гэтым разам да вывераных і трапных выразаў аўтара дадаўся належны музычны фон і мантаж. Нарэшце, праграма знайшла свой тэмп і дакладную інтанацыю — і адпаведна кожнае слова набыло вагу і эфект.

«Пошук трапных слоў для зламанага часу» — а гэта і ёсць слоганам праекта — атрымаў форму, у якім знайшлося месца і для трапных паўз, і для трапных слоў.

 

Reform.by звязаўся з аўтарам відэаблога Максімам Жбанковым, каб яшчэ раз спытаць пра тое, што ёсць такое «Шокинг культ», і што будзе далей.

З аднаго боку, [«Шокинг культ»] — гэта тлумачэнне пэўнага стану рэчаў, — адказаў культурны аналітык. — З другога — прыватная псіхатэрапія, траўматычны стэндап мігранцкага розуму. Агучыш прастору — і нібыта лягчэй. Што далей? Пашырэнне слоўніка ды супольнай свядомасці — размоўкі пра нацыю на валізках, СССР як хваробу, джаз надзвычайных часоў і беларускае культурпадполле.

Нам стала не хапае трапных маркераў для нашага шалёнага шапіто. Таму мы робім «Шокинг Культ» — а шапіто ніяк не скончыцца.

Напрыканцы ў якасці затраўкі пакінем некалькі афарызмаў з найсвяжэйшага «эпізоду» праекта.

«Империи кажется, что она воскресает, но это лишь судороги токсичного зомби».

«Достоевский должен был сдохнуть, чтобы ты улетел от Led Zepellin».

«Нужно быть круглым идиотом, чтобы считать, что серийным убийцей кто-то стал из-за того, что купил диск АС/DС».

«Запреты и изъятия не убивают тексты, а лишь меняют формат вещания».

«Мы читаем себя, а райтер — лишь посредник».

«Империя умрет, когда у нас изменится музыка внутри».

Смотреть новые выпуски видеопроекта «Шокинг культ» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: