У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga

Культура
На афішы - фрагмент выставы Ксішы Ангелавай "Беларускі мартыралог".

Музычныя выступы, кінапаказы, спектаклі, выстава, майстэрня — з 9 па 11 верасня ў Мюнхене ладзіцца фестываль беларускай культуры Minsk x Minga.

У яго праграме — моцная музычная частка: класічны канцэрт опернай дзівы Маргарыты Ляўчук (9 верасня), выступленне этна-гурта Kriwi, дыджэйскі сэт нямецкай і беларускай музыкі ад Papa Bo Selektah Mix & Mingle (10 верасня), канцэрт электра-поп спявачкі PALINA — Республика Полина (11 верасня).

Тэатр будзе прадстаўлены: з беларускага боку — перформансам Ігара Шугалеева “375 0908 2334 /Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае”. Ён адбудзецца 10 верасня.

З нямецкага боку — Баварскі лялечны тэатр ужо 11 верасня прэзентуе пастаноўку «Лялька Трытратрулала вярнулася» — спектакль будзе дэманстравацца ў межах адмысловай праграмы для дзяцей. Тут жа беларуская музыка і рэжысёрка Света Бень правядзе майстар-клас для дзетак «Добры волат».

У Мюнхене пройдзе першы фестываль беларускай культуры Minsk x Minga
Афіша фэсту.

Кінаблок парадаваў нечаканасцямі — гледачы фестывалю атрымаюць магчымасць убачыць адны з лепшых фільмаў беларускіх рэжысёраў: дакументальны «Стрыптыз і вайна» Андрэя Куцілы і ігравы «Возера радасці» Аляксея Палуяна. Дарэчы, «Возера радасці» — гэта тая самая стужка, якая вылучалася на «Оскар»ад Германіі/Беларусі ў 2021 годзе.

Гэтаксама форум не абміне і беларускае сучаснае мастацтва. 10 верасня ў мюнхенскім Доме статыстыкі адкрыецца выстава мастачкі Ксішы Ангелавай «Беларускі мартыралог: Абліччы і стыгматы». Выказванне аўтаркі — пра беларускіх палітзняволеных.

Галоўнай жа пляцоўкай фестывалю, акрамя першага дня, стане Backstage Kulturzentrum — адна вядомах сцэн у горадзе, «спецыялізацыя» якой — альтэрнатыўная музыка і мастацтвы. Backstage Kulturzentrum размешчана на мосце Фрыдэнхаймера ў раёне Нойхаўзен-Німфенбург і ўключае ў сябе хол, клуб, фабрыку і паб.

Адкрыццё падзеі адбудзецца ў Прыдворным храме Усіх Святых, дзе выступіць, нагадаем, Маргарыта Ляўчук.

Квіткі на мерапрыемствы можна набыць тут.

Арганізатарам фестывалю выступае аб’яднанне беларусаў Германіі «RAZAM» e.V., сумесна з партнёрамі Bayerische Staatskanzlei, die Heintze Stiftung.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: