Reform.news

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Reform.news · 16 августа 2022, 12:36

https://reform.news/325935-tradycyja-vyrabu-cho-na-vjoscy-peraro-atrymala-status-nematjeryjalnaj-gistoryka-kulturnaj-kashto-nasci/

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову, якую высунуў «Нацыянальны парк «Прыпяцкі».

Жывая спадчына вырабу прыпяцкага чоўна захоўваецца ў вёсцы Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельская вобласці.

Пасяджэнне рады прайшло 12 жніўня, але інфармацыя аб станоўчым рашэнні ў дачыненні да традыцыі з’явілася ўчора ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры.

«Супольнасць вёскі Перароў лічыць чоўнадаўбленне часткай сваёй культурнай спадчыны, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне і з’яўляцца фактарам фарміравання лакальнай ідэнтычнасці гэтай супольнасці: яны яшчэ памятаюць са слоў старэйшага пакалення, што човен быў неабходным водным транспартам у кожнай сям’і, бо вёска знаходзіцца на беразе Прыпяці і штогод падчас веснавых разліваў «плавала», пакуль не пабудалавалі дамбу», — адзначаецца гісторыя завядзёнкі ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры.

Ініцыятыва аб наданні традыцыі вырабу чоўна ў Перарове статусу нематэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці сыходзіла ад начальніка навуковага аддзела «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» Андрэя Баспалага. Прыпяцкія чоўны выкарыстоўваюцца ў спаборніцтвах падчас фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», адным з арганізатараў якога з’яўляецца Нацыянальны парк.

Элемент стане 164-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў адпаведным спісе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама