Пра страту ў сацсетках паведамілі яе сябры.
Вера Васільеўна Кунцэвіч была заснавальніцай Хору беларускай духоўнай музыкі «Бацькаўшчына». Калектыў быў шырока вядомы ў Гародні, адкуль спадарыня Вера родам, у Беларусі, а гэтаксама за мяжой. Прафесійны музыка, дырыжор, фалькларыстка Вера Кунцэвіч кіравала ім 20 гадоў.
Гэтаксама культурная падзвіжніца была адной з удзельніц ініцыятыўнай групы па стварэнні «Універсітэта Залатога Веку» — адмысловага праекта, які даваў магчымасць людзям ва ўзросце вывучаць мовы, авалодваць новымі прафесіямі, навыкамі.
«[Яна] вяла ў нас «Беларускія вячоркі», стварыла хор «УЗВышша», ініцыявала правядзенне «Гукання вясны» ды розных іншых культурніцкіх імпрэзаў», — піша пра спадарню Веру гарадзенскі грамадскі дзеяч Вітаўт Руднік.
«Светлы і таленавіты чалавек, які ў нармальнай краіне даўно быў бы ўшанаваны шматлікімі ўзнагародамі, які ўсё жыццё марыў, каб Беларусь урэшце стала вольнай, каб мова і культуры нашыя зберагаліся і развіваліся…», — сказаў цёплыя словы ў адрас сваёй калегі і сябра спадар Вітаўт.
Вера Кунцэвіч памерла ўначы 27 ліпеня ад цяжкай хваробы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: