Coldplay выканаў хіт «Океана Ельзи» на канцэрце ў Варшаве
Reform.news · 9 июля 2022, 11:00
https://reform.news/320814-cold-play-vykana-hit-okeana-elzi-na-kancjerce-varshave/Брытанскі калектыў Coldplay на ўчорашнім (8 ліпеня) канцэрце ў Варшаве выканаў кампазіцыю ўкраінскага гурта «Океана Ельзи» «Обіймі».
Як зазначаюць гледачы шоу, музыканты Coldplay праспявалі песню разам з хлопцам, якога яны «выпадкова сустрэлі на ўзбярэжжы Віслы».
Лідар брытанскага рок-гурта Крыс Марцін шчыра прызнаўся, што не разумее тэкст кампазіцыі, але яна яму вельмі даспадобы.
На сцэне падчас выканання «Обіймі» на мікрафоне быў замацаваны ўкраінскі сцяг.
Аўтар відэа — Eugene Zhyvchik.
