Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка

Главное
Будынак па вуліцы Савецкай, 1 у Стоўбцах пад час рамонтных прац. Фота: тэлеграм-канал Спадчына.

Да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікаў сяла «Дажынкі», які сёлета пройдзе ў Стоўбцах, у горадзе яшчэ з пачатку года вядуцца працы па яго добраўпарадкаванні. Некоторыя прыклады рэканструкцыі і рамонту выклікаюць у грамадскасці шчырую рэакцыю абурэння.

Так, тэлеграм-канал «Спадчына» даводзіць прыклады апошніх зменаў у «аднаўленні» гістарычнай забудовы горада. Гаворка ідзе пра знішчэнне архітэктурнага дэкору нешматлікіх камянічак пры правядзенні рамонтных прац. Пры чым дэкору тых будынкаў, якім прапануецца надаць статус гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці.

На доме па Савецкай вуліцы, 1 знішчаны арачны ганак з калонай і франтонам, які быў заменены на звычайную сцену з бетоннай перамычкай (тэхналогіі продкаў страчаны), — апісвае старты ў архітэктурным аздабленні забудовы «Спадчына». — Збіты ліштвы на вокнах, а таксама карніз. На будынку па Першамайскай вуліцы, 2 збілі раздвоеную лапатку на куце.

Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
Будынак па вуліцы Савецкай, 1 да рамонту…
Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
… і пасля. Крыніца фота: тэлеграм-канал Спадчына.

«Спадчына» дадае, што ўжо месяц прапанова аб наданні гэтым і іншым будынкам у Стоўбцах статусу гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці знаходзіцца ў мясцовым аблвыканкаме.

«Але, падазраем, што адказ па ёй ужо зразумелы…», — рэзюмуюць аўтары канала.

Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
Будынак па вуліцы Першамайскай, 2 да рамонту…
Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
…і пасля. Фота:тэлеграм-канал Спадчына.

Літаральна ўчора «Спадчына» выкрыла яшчэ адзін прыклад «добрасумленных» працаў па ўпарадкаванні — пад Стоўбцамі ўзрыта брукаваная дарога.

Брукаваны ўчастак тракту «Новы Свержань – Мір» (брукаваная праезджая частка, узбочына, прыдарожныя пасадкі дрэў) унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (шыфр 613Г000667). Праверыць, ці адносіцца ўзрыты ўчастак да ўзятай пад ахову часткі тракту пакуль не можам, — канстатуюць аўтары.

Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
Фота: тэлеграм-канал Спадчына.

З такім стаўленнем да спадчыны можна шчыра заклапоціцца і будучым абліччам вядомага кінатэатра «Беларусь» у Стоўбцах. Нагадаем, што драўляны мадэрніцскі будынак, узведзены ў 1960-тыя, быў знесены на пачатку года таксама ў межах падрыхтоўкі да Дажынак.

Стоўбцы рыхтуюць да Дажынак. Знішчаецца архітэктурны дэкор, узрыта брукаванка
Знесены драўляны кінатэатр «Беларусь» у Стоўбцах. Фота: Reform.by.

На яго месцы планавалася ўзвядзенне падобнага па абрысах кінатэатру, але зробленага з іншых матэрыялаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: