Ужо за першыя гадзіны працы Ютуб-канал паэта, перакладчыка і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча сабраў больш за паўтары тысячы праглядаў.
Першы выпуск на канале прысвечаны ваеннай і постваеннай прозе Васіля Быкава. «Жахі вайны і не лукашызму, мараль і дэгуманізацыя, цэнзура і НКУС», — тэма не такая простая, як можа падасца.
Як паведаміў Андрэй Хадановіч у сваім Facebook, ідэя запусціць праект прыйшла да яго з натуральнага жадання дзяліцца сваімі ведамі і думкамі. Ужо амаль з год літаратуразнаўца не можа выкладаць ва ўніверсітэце (Андрэй Хадановіч знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі) , таму несці свет слова праз Youtube — падалося ініцыятывай цалкам слушнай.
Што да тэмы першага выпуску, на думку паэта, творы Васіля Быкава ў дні вайны Расіі і Украіны зноў сталі актуальнымі. «Яны прымушаюць задумацца пра тое, чаму мы так лёгка дазваляем сябе знішчыць. І пра тое, што вайна — суцэльны жах і катаванні».
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: