Мінскі гадзіннікавы завод сёння прэзентуе і запускае ў продаж лімітаваную калекцыю, прысвечаную Пімену Панчанку

Культура
Крыніца фота: luch.by.

«Мова» — так называецца серыя гадзіннікаў, якую выпускае Мінскі гадзіннікавы завод з 2019 года. Сёлета яна папоўнілася новай лімітаванай калекцыяй, прысвечанай народнаму паэту Беларусі Пімену Панчанку. У Міжнародны дзень роднай мовы «Луч» запускае калекцыю ў продаж і прэзентуе вядомую лінейку на сумеснай выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

На адкрыцці выставы «Гадзіна мовы» ў Музеі кнігі чакаюць унучку Пімена Панчанкі – Кацярыну Андрэеўну Панчанка, дызайнераў і аўтараў калекцыі «Мова» з Мінскага гадзіннікавага завода.

«У 2022 г. спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, і гэта нагода як нельга лепш падыходзіць для таго, каб адзначыць яго гадзіннікамі лімітаванай калекцыі «Мова», — адзначаў «Луч» раней у апісанні калекцыі.  — За аснову дызайну мы ўзялі першы зборнік вершаў Пімена Панчанкі – «Упэўненасць» 1938 года, дзе паэт усхваляе хараство і багацце роднай зямлі».

Ды яшчэ ў апісанні лімітаванай серыі ёсць і тэхнічныя характарыстыкі.

«Вільгацеабаронены сталёвы корпус гадзіннікаў нагадвае форму корпуса з эпохі маладосці паэта. На цыферблаце – назва першага зборніка «Упэўненасць», а на вечку – урывак верша «Родная мова». У гадзінніках усталяваны механізм Miyota 2035. Памер корпуса – 35х40, 6 мм – будзе зручны як хлопцам, так і дзяўчатам. У лімітаванай калекцыі 2 мадэлі па 150 асобнікаў».

Пазнаёміцца з экспазіцыяй выставы ў Музеі кнігі (пам. 347), дзе будуць прадстаўлены ўсе мадэлі серыі «Мова» Мінскага гадзіннікавага завода, можна будзе да 21 сакавіка 2022 года.

Уваход на выставу, акрамя дня адкрыцця, нагадаем, па чытацкім білеце.

Што да коштаў гадзіннікаў калекцыі «Пімен Панчанка» ў крамах «Луч», ён трошкі перавышае 300 рублёў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: