Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну

Новости
Фота: Алесь Пілецкі для Reform.by

У нядзелю, 28 лістапада, беларусы ў Кіеве паўдзельнічалі ў маршы з нагоды Дня герояў. Гэта памятная дата, прымеркаваная да 101-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Фотарэпартаж для Reform.by зняў Алесь Пілецкі.

Нагадаем, 27 лістапада 1920 года жыхары Слуцкага павета ўчынілі антыбальшавіцкае паўстанне дзеля незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі. Была арганізаваная 1-я Слуцкая брыгада стральцоў БНР у складзе двух палкоў. Паўстанцы вялі баявыя дзеянні супраць бальшавікоў да 31 снежня 1920 года.

Перад маршам удзельнікі напісалі некалькі дзясяткаў лістоў палітычным зняволеным у Беларусі. А пасля шэсця сабраліся ля помніка Паўлу Шарамету, каб ушанаваць памяць забітага журналіста з Беларусі. 28 лістапада яму магло споўніцца 50 гадоў.

Акцыі былі арганізаваныя беларускімі ініцыятывамі ў Кіеве.

Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну Беларусы ў Кіеве прайшлі маршам у гонар Слуцкага збройнага чыну

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: