«120 хвілін для Беларусі». Імпрэза з удзелам Лявона Вольскага, Альгерда Бахарэвіча, Юлі Цімафеевай адбудзецца ў Тэатры Фрайбурга

Культура
Фота: theater.freiburg.de.

У найстарэйшым і найбуйнейшым тэатры Фрайбурге-ім-Брайсгау — Тэатры Фрайбурга — 20 красавіка пройдзе гучная культурніцкая падзея, прысвечаная незалежнай сцэне Беларусі. Гасцямі вечара ў адным з найвядомейшых тэатраў Германіі стануць: Лявон Вольскі, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, фрайбургскі славіст, аўтар кнігі «Рэвалюцыя цярпення» пра 2020 год Генрых Кіршбаўм, актывістка ініцыятывы «Разам» Іна Валіцкая. Вядучым вечара будзе вядомы беларусіст Інга Пэтц.

Два гады таму Тэатр Фрайбурга ўжо прымаў культурных дзеячаў з Беларусі, але і сёлета інстытуцыя палічыла важным, каб галасы беларускага культурнага супраціву зноў прагучалі на яе сцэне.

«Сотні тысяч беларусаў пакінулі радзіму пасля гістарычных пратэстаў 2020 года — баючыся рэпрэсій і пераследу, — уводзіць гледчоў у палітычны кантэкст тэатр. — Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае дзейнічаць з раптоўнай жорсткасцю ў дачыненні да ўласных грамадзян, а сродкі масавай інфармацыі і культура таксама былі выцесненыя з краіны. Дзясяткі тысяч сталі ахвярамі дзяржаўнай машыны рэпрэсіяў, многія былі асуджаныя на драконаўскія тэрміны, больш за 1600 палітвязьняў дагэтуль знаходзяцца пад вартай, няма звестак пра многіх вядомых апазыцыянэраў, такіх як Марыя Калесьнікава ці Міколай Статкевіч, на працягу многіх месяцаў.

Залежнасць ад Расеі, якая вядзе жорсткую захопніцкую вайну супраць Украіны, пагрозліва ўзрасла, настолькі, што незалежнасць Беларусі апынулася пад пагрозай.

Ці ўсё змрочна і бесперспектыўна, ці ёсць надзея для Беларусі? — акрэслівае тэму вечара тэатр. — Што здарылася з тым сацыяльна-палітычным імпульсам, які выклікаў пратэсты? Якія настроі ў краіне? Як беларусы пазыцыянуюць сябе ў вайне Расіі? Як яны арганізоўваюцца ў эміграцыі? Як літаратура і музыка апрацоўваюць падзеі і дапамагаюць узмацніць пачуццё еднасці і салідарнасці?

Мы запрасілі гасцей, з якімі цягам 120 хвілін паразмаўляем на гэтыя ды іншыя пытанні, якія пазнаёмяць нас з літаратурай, паэзіяй і музыкай Беларусі і пакажуць, наколькі жывы і рухомы яшчэ беларускі культурны ландшафт і грамадзянская супольнасць», — звяртаюцца да гледачоў арганізатары імпрэзы.

Набыць квіткі на падзею «120 хвілін для Беларусі» можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: